Home

Advertisement

auf Kurs zurück [entries|archive|friends|userinfo]
From the land that sings

[ www.love-ninjas.con | My Website ]
[ userinfo | профіль ]
[ archive | архіў ]

(no subject) [Jul. 10th, 2009|09:22 pm]
сёньня сястра рабіла пашпарт і там патрэбна было напісаць нацыянальнасьць.цікава, ці значыць гэта вяртаньне гэтай графы.
Link4 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 10th, 2009|09:03 pm]
Якія уражаньні ў вас пакінула Смаргонь? калі вы там былі, вядома.хаця, зрэшты,і няважна ці былі.
Link6 comments|Leave a comment

21 was such a good number... [Jul. 8th, 2009|11:36 pm]
спадзяюся,калі мне стукне 30, у мяне перастануць прасіць дакументы пры пакупцы піва.
Link8 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 8th, 2009|05:36 pm]
[Tags|]

Прачытала ўспаміны Яніса Майніекса пра жыццё ў пасляваеннай Латвіі. Спадабалася вось гэта:
“ У тыя часы не ставала шмат чаго, у тым ліку немагчыма было дастаць і мыла, якое варылі самі. Для гэтага працэсу патрэбны былі розныя рэчывы, напэўна, ёдкі натр і розныя жывёлныя субпрадукты, у тым ліку і кішкі, якія ў нашых мясцінах называлі таксама і каўбасамі. Усё гэта клалі ў вялікі кацёл і варылі. Пасля гэтага масу асцюджалі, рэзалі на кавалкі і мыла было гатовае да ўжытку. У той дзен бабуля толькі скончыла варыць мыла і кацёл з усім гэтым смярдзючым варывам стаў у гумне. У гэты час нашу хату ў чарговы раз абкружылі рускія жаўнеры. Але ўнутр зайшло толькі двое, напэўна,камандуючыя. Знайшоўшы кацёл, яны пачалі дапытваць бабулю, якая нічога не магла патлумачыць, бо не ведала рускай.Тады паклікалі дзеда, бо ён у Першую сусветную служыў у царскай арміі і крыху разумеў па-руску. Наколькі разумею, увагу гэтых начальнікаў прыцягнуў кацёл з невядомым змесцівам, і яны відавочна думалі, што гэта абед для бандытаў. Іх пытанне дзед зразумеў па-свойму і кажа сваёй жонцы: “Яны пытаюць, з чаго вараць гэтую путру”. Бабуля тады кажа: “Ну скажы, што з каўбасы”.Тады усё было і перакладзена адным словам-каўбаса. Аднаго начальніка нэта не вельмі пераканала і ён пальцам узяў з катла мыльную масу ў рот, каб пакаштаваць, ці смачная тая каўбаса. Пасля гэтага ён надта сярдзіта лаяўся, мабыць думаў, што прыйдзе канец. Пазней дзед распавёў,што калі ён сышоў, і сказаў сваім жаўнерам, што ў гэтых хатах такія каўбасы робяць, якія варта было б даць тым бандытам,і не патрэбна было з імі ваяваць, бо самі б сканчаліся”.
Яшчэ ён узгадвае пра свайго суседа Карліса Богдановса, які быў высланы ў Сібір, але так і не навучыўся рускай, бо наўкола былі адны латышы.
Link3 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 6th, 2009|08:42 pm]
здаецца,асаблівай фантазіяй лёзьненцы не адрозьніваюцца. тычыцца гэта і латыскіх калёній. Гэтак існуе некалькі Выдрэй-чыгуначная станцыя Выдрэя, Вялікая Выдрэя і Малая Выдрэя. Таксама ёсьць такія паселішчы як Горбава-1 і Горбава-2. Не кажу ўжо аб тым, што Забалоцьцяў таксама 2-адно ў Крынкаўскім, другое ў Лёзненскім с/с. Вось і знайдзі што патрэбна.
LinkLeave a comment

(no subject) [Jul. 5th, 2009|08:26 pm]
[Current Location |somewhere]

як жа мне гэта падабаецца. У Лёзьна гасьцініца на "рэканструкцыі" і ў бліжэйшы час і не думае працаваць. У Віцебску ўсе тры гатэлі забіты. І нават у Рудабелку не патрапіць, бо МЧС будзе та сядзець "да маразоў".
а diena зноў бярэдзіць душу сваімі башкірскімі латышамі.

Link6 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 2nd, 2009|09:56 pm]
[Current Music |The Beatles-Wait]

ну, шабаш пачаўся. ці заўважылі, што "вэтэраны" з кожным годам маладзеюць. а мне заўтра цэлы дзень бадзяцца па гэтаму мінску.
Link7 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 1st, 2009|09:34 pm]
Link5 comments|Leave a comment

(no subject) [Jul. 1st, 2009|11:42 am]
цікава,Напалеон наўмысна вырашыў аднавіць ВКЛ у дзень абвяшчэння Люблінскай уніі? :)
LinkLeave a comment

(no subject) [Jun. 30th, 2009|12:27 pm]
а раскажыце, што цікавага ёсьць у Віцебску? бо ў мяне будзе пару гадзін там.
LinkLeave a comment

(no subject) [Jun. 29th, 2009|08:10 pm]
[Tags|]

1)на запраўках UC такі прадаецца Švyturys(ёсьць мае любімае Baltas,але па нашых цэнах амаль 6 тыс за яго дарагавата крыху).латыскага няма, канешне.
2)я ведаю, што мала хто не кінуў каменя ў НН, але не разумею, як можна рабіць такое паскудзства.
LinkLeave a comment

(no subject) [Jun. 29th, 2009|11:58 am]
цяпер можна і на Лёзьненшчыну.
LinkLeave a comment

зноў пра Мызу [Jun. 27th, 2009|01:54 pm]
[Tags|]

А знакамітым самаробным бурштынавым латышскім півам, што рабілі мызцы, частавалася нават раённае начальства.
Некаторыя сялянскія прылады былі ў Мызе не такія, як у нас. Напрыклад, кассё, каромысел. Для перавозкі сена меліся спецыяльныя калёсы-фуры: шырэйшыя і даўжэйшыя за звычайныя, з высокімі (больш за метр) рашоткамі. Сена вазіць у іх было вельмі зручна: і не перакульваліся, і лёгка, хутка можна было натаптаць вялізны воз — як павезці каню.


Дарэчы, хто-небудзь ведае, што за вёска Гайсма была ў Быхаўскім раёне?
LinkLeave a comment

(no subject) [Jun. 26th, 2009|11:18 am]
ну і навіны з раніцы. памёр Джэксан, Стагурская і Отта Габсбург у бальніцы.
Link8 comments|Leave a comment

яшчэ пытанне [Jun. 25th, 2009|10:38 pm]
хто едзе ў Рыгу ўлетку?
Link10 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 23rd, 2009|10:21 pm]
Калі ў 1979 г. іранкам надакучыў шах яны апраналіcя ў хіджаб. Гэты быў сымбаль пратэсту і рэвалюцыі. Мусульмане лічаць,што хіджаб дапамагае быць жанчыне чалавекам,а не аб'ектам мужчынскай пажаднасьці. Кожная жанчына (а мужына-не) ёсьць золатам, якое захоўвацца пад покрывам зямлі. па здымках можна прасачыць, як гэтае покрыва на галаве ў дачок тых іранак усё болей зьязджае да макушкі.Я не ведаю,што адбылося за гэтыя трыццаць год. я ўвогуле не ведаю нічога аб Іране.
Link1 comment|Leave a comment

rainis [Jun. 23rd, 2009|02:38 pm]
Купіла том Райніса. за 2000р.нават крыўдна стала, бо я ж яго фанатка.
Усё-ткі
Read more... )
LinkLeave a comment

(no subject) [Jun. 22nd, 2009|10:30 pm]
якая ж гадасьць гэты apple jack cider.
Link10 comments|Leave a comment

liiigo-liiiiigoo [Jun. 21st, 2009|10:52 pm]
[Tags|]

зычу усім добрага сьвята.
гэты першы кліп ILGI з новага купальскага альбома. enjoy.
хаця майму цяперашнему стану больш пасуе Dzezs vilks .
Link2 comments|Leave a comment

(no subject) [Jun. 21st, 2009|08:27 pm]
мне даўно здаецца, што нам не хапае суполкі, прысьвечанай алкаголю. Пра піва ёсьць. Зараз паглядзела,ёсьць і суполка [info]vino_by, але нейкая яна нежывая зусім. Ну а як жа гарэлка, сідры розныя, кактэйлі...
Link11 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement